Нашы Кліенты часта задаюцца пытаннем: дзе знайсці аптымальнае жыллё ў Мінску па суадносінах «цана-якасць».

Супраца з надзейнымі рыэлтарамі дазваляе нам прапанаваць розныя варыянты — па бюджэце і аддаленасці ад клінікі і цэнтра горада. Усе кватэры пасля рамонту, мэбляваныя, з неабходнай побытавай тэхнікай (пральная машына, халадзільнік, мікрахвалёвая печка, электрачайнік, прас). Наяўнасць высакахуткаснага бесправоднага інтэрнэту дазволіць заставацца на сувязі з роднымі, а таксама знаходзіцца анлайн па справах.

 

Нашай канкурэнтнай перавагай з'яўляецца наяўнасць зручных варыянтаў жытла паблізу клінікі ў коштавым сегменце 25-30 даляраў ЗША ў суткі (незалежна ад колькасці пражываючых). Ваша кватэра будзе знаходзіцца ў сямі-пятнаццаці хвілінах пешшу ад клінікі. Каля кватэр ёсць прадуктовыя крамы, сетка аптэк, медыцынская лабараторыя, банкаўскія аддзяленні, лінія метрапалітэна ў цэнтр горада. Жылы раён з трох бакоў аточаны хваёвым лесам.

 

Перавагі арэнды кватэры. Гэта найбольш аптымальны варыянт пры спыненні ў Мінску на час лячэння. Вас ніхто не будзе трывожыць, а ўтульнасць заменіць хатнюю атмасферу. Кватэра абыйдзецца значна танней, чым пражыванее ў гатэлі. Аператыўнае вырашэнне побытавых пытанняў (змена пасцельнай бялізны, прыбіранне) і магчымасць ранняга-познага засялення без дадатковай аплаты.

«Максімальная блізасць да клінікі, цалкам абсталяваная, выдатная планіроўка, новая мэбля, кватэра з выдатным дызайнам, знаходзіцца ў 50 метрах ад станцыі метро. Крамы ў двары: мясная лаўка, прадукты першай неабходнасці, а таксама банкаматы, аптэкі і рынак непадалёк. Усё гэта робіць пражыванне ў Мінску пры атрыманні медыцынскіх паслуг вельмі камфортным» — вось так характарызуюць кватэры нашы Кліенты.

 

У каталозе ўнізе раздзела прыведзены апісанне і фотаздымкі кватэр, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю.

 

01.08.2017

Кватэра 1

  Аднапакаёвая кватэра з рамонтам 2017 года! Абсталявана ўсёй неабходнай бытавой тэхнікай і хуткасным wi-fi. Знаходзіцца ў 15 хвілінах ад клінікі ў ціхім раёне. Побач з домам прадуктовыя крамы, прыпынак грамадскага транспарту ў накірунку да стаматалагічнага цэнтру. Кошт пражывання – 25 даляраў у суткі. Ёсць магчымасць ранняга засялення і позняга выезду.  
01.08.2017

Кватэра 2

  Утульная двухпакаёвая кватэра ў 10 хв. ад клінікі.  Выдатна падыходзіць для сямейных заездаў. Побач з домам вялікая прадуктовая крама. У пяці хвілінах уся неабходная інфраструктура – метро, кавярня, аптэкі, банкаўскія аддзяленні, салон сувязі. У халодны перыяд года ў кватэры вельмі добрае ацяпленне. Кошт пражывання – 30 даляраў за суткі. Пры засяленні на доўгі тэрмін прадастаўляецца зніжка.  
01.08.2017

Кватэра 3

  Аднапакаёвая кватэра з рамонтам 2016 года ў сямі хвілінах ад клінікі. Зручнае размяшчэнне жылля: побач уся інфраструктура, у тым ліку кругласуткавая аптэка. У двары бясплатная паркоўка. Кошт пражывання – 25 дадяраў за суткі. Адначасова ў кватэры могуць размяшчацца двое дарослых або сямейная пара з дзіцём. Дадзеная кватэра з’яўляецца лідарам па браніраванні сярод нашых пацыентаў.   
КАК НАС НАЙТИ