1. Віды вініраў і працэс іх вырабу
  2. Вініры з прасаванай керамікі (emax вініры)

Пацямнела эмаль? З’явіліся сколы? Зубы сталі руйнавацца і разыходзіцца ў бакі? У нас ёсць эфектыўнае рашэнне выправіць пералічаныя недахопы! Дэнтыстры прапануе аднаўленне зубоў з дапамогай вініраў, дзякуючы чаму асляпляльнай усмешкай можа пахваліцца кожны, хто клапоціцца пра знешні выгляд.

Упершыню дадзеная паслуга з’явілася ў Беларусі дваццаць гадоў назад і з тых часоў з’яўляецца надзейным і даступным спосабам карэкцыі. Тэхналогію вінірынгу часта яшчэ завуць мікрапратэзаваннем, бо стаматолаг здымае невялікі пласт зубной эмалі для стварэння рэльефу, дастатковага для трывалага мацавання пласціны да зуба. У адрозненне ад класічнага пратэзавання аднаўленне эстэтыкі з дапамогай вініраў з’яўляецца адным з самых зберагальных – праблемны, а таксама суседнія зубы, абточваюцца мінімальна або не абточваюцца наогул! Падчас лячэння таксама не траўміруецца дзясна, а паверхня зуба пад пласцінай у будучыні будзе надзейна абаронена ад карыесу.

Віды вініраў і працэс іх вырабу

У Дэнтыстры для аднаўлення зубоў выкарыстоўваюцца кампазітныя і керамічныя вініры. Да пачатку выканання прац пацыенту праводзяць прафесійную гігіену (чыстку зубоў ультрагукам) і лечаць карыес.

На першым прыёме ў доктара падбіраецца колер і форма пласціны, робіцца здыманне эмалі франтальнай паверхні зубоў і злепка. Для кампазітных вініраў выкарыстоўваецца пламбіравальная маса, якая не губляе бляску нават пры злоўжыванні кавай або пры паленні. Такія вініры вырабляюцца адразу ж на прыёме ў тэрапеўта, і ў пацыента заўсёды ёсць магчымасць падабраць неабходны тон колеру. Дадзены від вініраў выдатна падыходзіць пры невялікіх аб’ёмах аднаўлення і з’яўляецца самым дэмакратычным па кошце.

Вініры з прасаванай керамікі  (emax вініры)

Керамічныя вініры вырабляюцца з адмысловага парцаляну. Падчас вырабу такіх вініраў ўдзельнічаюць не толькі тэрапеўт, але і артапед разам з зубнымі тэхнікамі.

Вініры з прасаванай керамікі – новая методыка, якая набірае вялікую папулярнасць у Беларусі. Такі від мае яшчэ другаю назву – безметалавыя вініры і маркіруецца абрэвіятурай emax. Па статыстыцы нашай клінікі колькасць зваротаў з нагоды ўсталёўкі менавіта безметалавых вініраў у 2017 году павялічылася амаль у 4 разы! Такая імклівая папулярнасць тлумачыцца тым, што пры ўсталёўцы вініраў emax зубы не абточваюцца. Больш за тое, матэрыял з цягам часу не змяняе колер (нават пры паленні і здоўжыванні кавай) і не сціраецца пад жавальнай нагрузкай. Але канчатковы кошт працы будзе значна вышэйшым, чым у кампазітных.

Дэнтыстры прапануе толькі лепшыя ўмовы і самыя даступныя кошты. Вось асноўныя перавагі нашай стаматалагічнай клінікі:

– тэрапеўты і артапеды маюць вялікі практычны досвед;

– усе адмыслоўцы з вышэйшай і першай катэгорыямі;

– уласная зубатэхгічная лабараторыя, што дазваляе нам цалкам кантраляваць і несці адказнасць за выраб вініраў;

– выкарыстоўваюцца самыя сучасныя матэрыялы, сэртыфікаваныя ў Рэспубліцы Беларусь;

– пісьменная арганізацыя працэсу выключае наяўнасць чэргаў.

Увага! Перад планаваннем усталёўкі вініраў просім уважліва азнаёміцца з пералікам супрацьпаказанняў:

– няправільны прыкус;

– паталагічная сціраемасць зубоў;

– адсутнасць жавальных зубоў;

– наяўнасць вялікай пломбы з унутранага боку зуба ці моцнае разбурэнне зуба з унутранага боку;

– вініры не ўсталёўваюцца на зубы, якія раней лячыліся рэзарцын-фармалінавым спосабам.

Вы можаце скарыстацца бясплатнай дыстанцыйнай кансультацыяй нашых спецыялістаў, адправіўшы па электроннай пошце info@dentistry.by  або ў месэнджарах Telegram, Viber, WhatsApp +375 29 252 57 62 панарамны здымак і 2-3 фотаздымкі зубоў (усмешка і ў сціснутым выглядзе). З Вашай інфармацыяй азнаёмяцца тэрапеўт, артапед і зубныя тэхнікі і на працягу 1-2 дзён дадуць заключэнне.

ЗАМОВІЦЬ КАНСУЛЬТАЦЫЮ

КАК НАС НАЙТИ