1. Як праводзіцца сінус-ліфтынг?
  2. Падрыхтоўка да аперацыі
  3. Рэабілітацыйны перыяд пасля сінус-ліфтынгу
  4. Робім сінус-ліфтынг у Мінску: як запісацца і колькі каштуе?
  5. Прыклад праведзенага ў Дэнтыстры сінус-ліфтынгу

Нярэдка пры вывучэнні медыцынскіх дадзеных пацыентаў нашы спецыялісты выносяць наступнае рашэнне – да правядзення імплантацыі абавязкова трэба рабіць сінус-ліфтынг. Прычынай пры вынясенні такога вердыкта з’яўляецца наяўнасць вельмі малога памеру косткі — 4 мм і менш. Ставіць на такую костку імпланты нельга, бо існуе вялікая рызыка адтаржэння канструкцыі.

Сёння ў свеце няма такіх тэхналогій, якія дазвалялі б усталёўваць імпланты на вельмі малы памер косткі. Таму сінус-ліфтынг трэба разглядаць як адзіную магчымасць не рызыкаваць сваім здароўем. Рызыкоўная тактыка лячэння без нарошчвання косткі можа ўжо праз 3-9 месяцаў прывесці да самых цяжкіх наступстваў: правалу імплантаў у гаймараву пазуху з наступным яе запаленнем, з’яўленню гнойных працэсаў; поўнаму адтаржэнню імплантаў. У самых цяжкіх выпадках на дапамогу вымушаны будуць прыйсці ўжо сківічныя хірургі.

Таксама сінус-ліфтынг можа быць прызначаны і пры няўстойлівай структуры сківічнай косткі для яе ўмацавання.

Як праводзіцца сінус-ліфтынг?

На жаль, многія пацыенты няправільна асвядомлены пра сінус-ліфтынг і ўяўляюць аперацыю ў самых цёмных фарбах. Насамрэч, сінус-ліфтынг нічым не адрозніваецца ад іншых хірургічных аперацый у стаматалогіі.

Умяшанню падлягае верхняя сківіца ў вобласці гаймаравых пазух, бо структура касцявой тканіны ў гэтай частцы найбольш схільная да атрафіі. Станчэнне касцявой тканіны адбываецца пры сталай адсутнасці патрэбнай жавальнай нагрузкі, часцей за ўсё, пасля выдалення зуба.

Важна ведаць, што тонкая костка не з’яўляецца вынікам доўгатэрміновай атрафіі, а можа паўстаць ужо пасля трох месяцаў з моманту страты зуба. Таксама атрафія можа быць звязана з індывідуальнымі асаблівасцямі страення сківіцы пацыента.

Аператыўнае ўмяшанне ажыццяўляецца пад мясцовай анестэзіяй, таму пацыент не адчувае аніякага болю. Сама аперацыя і пасляаперацыйны перыяд пераносіцца без праблем і вялікага дыскамфорту.

Сінус-ліфтынг з’яўляецца аперацыяй «аднаго дня». Працягласць працэдуры, у залежнасці ад пэўнага выпадку, складае ад адной да трох гадзін. Іншагароднія пацыенты могуць знаходзіцца ў Мінску не больш за двое содняў (адзін начлег) і здымаць швы праз 7-10 дзён пасля аперацыі ў сябе па месцы жыхарства.

У нашай клініцы нарошчванне касцявой тканіны праводзіцца двума спосабамі: «адкрытым» і «закрытым» (з адначаснай усталёўкай імпланта) з ужываннем сэртыфікаваных матэрыялаў.

Ход аперацыі пры «адкрытым» сінус-ліфтынгу пазначаны на схеме ніжэй:

Сінус-ліфтынг з адначаснай імплантацыяй (“закрыты метад”):

Падрыхтоўка да аперацыі

Перад сінус-ліфтынгам трэба прайсці медыцынскае абследаванне, аналагічнае для дэнтальнай імплантацыі, для выключэння захворванняў, пры якіх дадзеная працэдура можа быць супрацьпаказаная: нізкая згушчальнасць крыві, захворванні сэрца і імуннай сістэмы, запаленне гаймаравых пазух, анкалогія.

Дыягнастычны курс уключае:

1. Агульны аналіз крыві (разгорнуты з формулай);

2. Аналіз крыві на цукар і згусальнасць;

3. Аналіз крыві на маркеры гепатыту B і C;

4. Тэст на алергію да анэстэтыкаў (ультракаін, убістэзін, сканданэст) і металам (тытан, кобальт, хром, нікель) — толькі ў выпадку, калі ў мінулым былі алергічныя рэакцыі;

5. Аналіз крыві на ВІЧ/СНІД і пранцы;

6. Біяхімічны аналіз крыві – АСТ, АЛТ, мачавіна, крэатынін, білірубін, кальцый, натрый, фосфар;

7. ЭКГ;

8. УГД шчытападобнай залозы (пры парушэнні функцыі залозы – заключэнне эндакрынолага);

9. Заключэнне тэрапеўта (сямейнага доктара) пра адсутнасць супрацьпаказанняў да імплантацыі.

Аналізы для сінус-ліфтынгу (спампуйце ў pdf, раздрукуйце і перадайце адміністратару лабараторыі або медсястры)

Рэабілітацыйны перыяд пасля сінус-ліфтынгу

Аднаўленне пасля праведзенага сінус-ліфтынгу зойме каля месяца. У гэты час пацыенту трэба прымаць прызначаныя хірургам прэпараты, сачыць за гігіенай. Таксама варта прытрымлівацца дыеты, адмовіўшыся ад залішне цвёрдай, халоднай і гарачай ежы.

Апроч таго, рэкамендавана ўстрымацца ад цяжкай фізічнай працы, заняткаў спортам, узняцця цяжкасцяў, частых авіяпералётаў. Катэгарычна забараняецца ўжываць алкаголь.

Пацыентам варта памятаць, што моцны кашаль і чханне ў перыяд рэабілітацыі могуць прывесці да значнага зрушэння касцявой тканіны, таму трэба захоўваць асцярожнасць.

Пры старанным выкананні гэтых нескладаных правіл імавернасць развіцця пасляаперацыйных ускладненняў зводзіцца да мінімуму. Праз тры месяцы пасля аперацыі неабходна зрабіць кантрольны панарамны здымак. У выпадку калі ўведзены касцявы матэрыял добра прыжыўся і стаў часткай тканіны, можна прыступаць да імплантацыі.

Робім сінус-ліфтынг у Мінску: як запісацца і колькі каштуе?

Правядзенне сінус-ліфтынгу ў Дэнтыстры – гэта выдатны спосаб якасна падрыхтаваць сківіцу да імплантацыі. Канчатковая цана на аперацыю залежыць ад аб’ёму працы, а таксама колькасці выкарыстанага матэрыялу.

Для таго каб даведацца пра індывідуальную цану на сінус-ліфтынг неабходна звязацца па Telegram, Viber ці WhatsApp +375 29 252 57 62, а таксама выслаць панарамны здымак і кампутарную тамаграфію на адрас info@dentistry.by.

Мы дапаможам Вам вызначыцца з датай правядзення аперацыі і арганізуем запіс у клініцы.

Прыклад праведзенага ў Дэнтыстры сінус-ліфтынгу

Ў клініку звярнуўся пацыент з наступнай праблемай: у правым аддзеле верхняй сківіцы адэнтыя з атрафіяй касцявой тканіны, у левым аддзеле адсутнічае зуб. Апроч таго, у левым аддзеле назіраецца велізарная кіста (вылучана чырвоным).

На ніжняй сківіцы ў бакавых аддзелах з 2002 г. стаяць металакерамічныя масты. На момант звароту пацыента ў клініку масты няўстойлівыя, пад іх рэгулярна забіваюцца рэшткі ежы.

Пацыенту праведзена выдаленне кісты, на яе месца засыпаны штучны касцявы матэрыял; у правым аддзеле верхняй сківіцы праведзены сінус-ліфтынг.

Праз чатыры месяца ў зоне сінус-ліфтынгу (у тым ліку, на месцы былой кісты) праведзена ўсталёўка класічных імплантаў ROOTT.

Таксама на дадзеным этапе былі ўсталяваны імпланты на ніжняй сківіцы. Імпланты запратэзаваныя часовымі канструкцыямі для дасягнення больш хуткай інтэграцыі косткі.

Праз шэсць месяцаў пасля імплантацыі пацыенту быў праведзены фінальны этап лячэння — пратэзаванне металакерамічнымі каронкам на імплантах. Частка сваіх зубоў таксама была запратэзаваная металакерамічнымі каронкамі.

На працягу ўсяго часу пацыент выконваў рэкамендацыі дактароў, своечасова рабіў кантрольныя здымкі. У выніку касцявы матэрыял і імпланты ў вобласці сінус-ліфтынгу надзейна інтэграваліся. Поспех аперацыі стоадсоткавы!

ЗАМОВІЦЬ КАНСУЛЬТАЦЫЮ

КАК НАС НАЙТИ