1. Этапы правядзення дэнтальнай імплантацыі
  2. Кошт імплантацыі ў Дэнтыстры

Не менш папулярным на сённяшні дзень спосабам аднаўлення ўсмешкі з’яўляецца класічная дэнтальная імплантацыя. Лепшыя хірургі-імплантолагі і артапеды Беларусі дапамогуць Вам стаць уладальнікам здаровай усмешкі ў кароткія тэрміны.

Дадзены від імплантацыі з’яўляецца дзух- або трохэтапным (у тым выпадку, калі робіцца сінус-ліфтынг). На першым этапе ў сківіцу ўжыўляецца імплант, а пратэзаванне адбываецца толькі праз 6-12 месяцаў пасля поўнага прыжыўлення канструкцыі. Галоўнымі перавагамі класічнай імплантацыі з’яўляюцца зніжэнне рызык адтаржэння канструкцыі і працяглы тэрмін службы. Пры слушнай усталёўцы і належнай гігіене імплант з каронкай праслужыць да 20-25 гадоў.

Этапы правядзення дэнтальнай імплантацыі

Адным з важных этапаў з’яўляецца падрыхтоўка да імплантацыі. На падставе панарамнага здымка і кампутарнай тамаграфіі імплантолаг вывучае памер і шчыльнасць касцявой тканіны. Пры атрафіі касцявой тканіны будзе прынята рашэнне пра правядзенне імплантацыі па тэхналогіі All-On 4 або сінус-ліфтынгу.Апроч таго, на этапе падрыхтоўкі трэба правесці прафесійную гігіену, вылечыць пры неабходнасці зубы і дзёсны, выдаліць хворыя зубы і старыя каронкі, каб выключыць магчымасць запалення пасля аперацыі.

Другім этапам імплантацыі з’яўляецца ўжыўленне імплантаў у касцявую тканіну. Усталёўка імплантаў праводзіцца без разрэзаў дзясны, што ўплывае на хутчэйшае аднаўленне. Аперацыя праводзіцца пад мясцовай анэстэзіяй без болю. Працягласць працэдуры ўжыўлення аднаго імпланта складае каля паўгадзіны. Усталёўка металакерамічных каронак магчымая толькі пасля поўнага прыжыўлення імплантаў, не раней чым праз чатыры-шэсць месяцаў.

Калі імплант цалкам прыжыўся, праводзіцца яго раскрыццё: з яго здымаецца заглушка і ўсталёўваецца абатмант — злучнае звяно паміж імплантам і пратэзам. Далей здымаюцца злепкі і вырабляюцца сталыя пратэзы (металакерамічныя або цырконіевыя каронкі).

Пасля імплантацыі пры выкананні нескладаных рэкамендацый доктара імавернасць узнікнення ўскладненняў мінімальная. Для таго каб выключыць магчымасць запалення на месцы правядзення аперацыі, прызначаюцца антыбіётыкі шырокага спектра, супрацьзапаленчыя прэпараты, а таксама растворы для паласкання. Выкананне нескладанай дыеты (адсутнасць у рацыёне залішне цвёрдай, гарачай і халоднай ежы) выключаць магчымасць хістання імпланта.

Кошт імплантацыі ў Дэнтыстры

Цана імплантацыі залежыць ад складанасці лячэння, індывідуальных асаблівасцяў сківіцы, неабходнасці правядзення касцявой пластыкі і тыпу імпланта. Прэйскурант на імплантацыю можна прагледзець у раздзеле «Цэны».

Для таго каб зрабіць імплантацыю зубоў у нашым цэнтры, трэба звязацца з супрацоўнікамі кліенцкай службы і даслаць панарамны здымак. Мы дапаможам Вам вызначыцца з тэрмінамі лячэння, арганізуем кансультацыю ў лепшых спецыялістаў, пралічым кошт імплантацыі.

Не адкладайце магчымасць стаць уладальнікам прыгожай усмешкі!

ЗАМОВІЦЬ КАНСУЛЬТАЦЫЮ

КАК НАС НАЙТИ