1. Апісанне методыкі. Гарантыі
  2. Паказанні для базальнай імплантацыі
  3. Асноўныя міфы пра базальную імплантацыю
  4. Дэнтыстры – дасведчаныя спецыялісты ў вобласці базальнай імплантацыі
  5. Чаму пратэзаванне выконваецца металапластыкавымі каронкамі?
  6. Кошт базальнай імплантацыі ў Мінску
  7. Падрыхтоўка да імплантацыі
  8. Арганізуем лячэнне без страты грошай і часу
  9. Дзе зрабіць КТ? Якая тамаграфія лепш?

Не варта чакаць доўгія месяцы для аднаўлення зубоў! Зараз у Вас ёсць магчымасць скарыстацца аднаэтапнай базальнай імплантацыяй, якая паспяхова ўжываецца ў Беларусі з 2008 года. Дадзеная тэхналогія прайшла ўсе патрэбныя клінічныя выпрабаванні і сэртыфікавана Міністэрствам аховы здароўя.

Мы праводзім базальную імплантацыю з выкарыстаннем маркі ROOTT. Дадзеная сістэма з’яўляецца цалкам бяспечнай і займела вялікую павагу ў дактароў і пацыентаў. Водгукі і падзякі ў адрас спецыялістаў Дэнтыстры гэта цалкам пацвярджаюць.

Апісанне методыкі. Гарантыі

Імпланты ROOTT вырабляюцца на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза (Літоўская Рэспубліка) і праходзяць канчатковую сэртыфікацыю ў Швейцарыі. Матэрыялам імпланта з’яўляецца высакаякасны біясумяшчальны тытан, што значна зніжае імавернасць адтраржэння канструкцыі. У сваёй практыцы мы ўжываем ROOTT-імпланты апошняга пакалення з конуснай формай, што дазваляе дасягаць самага максімальнага выніку.

Аднаэтапная імплантацыя падыходзіць пацыентам з памерам косткі не менш за 5 мм, пры наяўнасці парадантыту, вялікай або поўнай страты зубоў цягам працяглага перыяду часу (ад пяці да дваццаці гадоў). Вялікім плюсам з’яўляецца адсутнасць разрэзаў дзясны пры правядзенні аперацыі – імпланты ўсталёўваюцца праз невялікія праколы. У выніку дзясна і структура косткі не траўмуюцца, і ў пацыента не назіраецца моцных ацёкаў твару пасля аперацыі. Таксама значнай вартасцю методыкі з’яўляецца спыненне атрафіі касцявой тканіны сківіцы і аднаўленне жавальнай функцыі адразу ж пасля ўсталёўкі каронак.

Тэрміны правядзення пратэзавання на імплантах скарочаны да 5-7 дзён без парушэння якасці тэхналогіі! Ужо праз тыдзень з моманту ўсталёўкі імплантаў Вы зможаце ўбачыць выдатны вынік працы дактароў і зубных тэхнікаў. Усім патэнцыйным Кліентам мы рэкамендуем звярнуць увагу на вынікі нашых работ пры аднамомантавай імплантацыі:

Звяртаем Вашу ўвагу, што Дэнтыстры прадастаўляе Кліентам гарантыйную падтрымку: калі цягам аднаго года з моманту аперацыі адбудзецца адтаржэнне імплантаў, то клініка зробіць пераўсталёўку без аплаты. Дадзенае палажэнне фіксуецца ў Дамове з пацыентам.

Паказанні для базальнай імплантацыі

Базальная імплантацыя будзе прапанавана толькі пасля грунтоўнага аналізу праблемы і ацэнкі рызык на падставе панарамнага здымка і кампутарнай тамаграфіі пацыента. Вырашэнне прымаецца кансіліумам у складзе хірурга-імплантолага, артапеда і тэрапеўта.

У нашай клініцы дзейнічаюць вялікія патрабаванні да якасці аказання медыцынскіх паслуг.
«Зрабіць хутка зубы» — гэта не наш метад працы! Для нас важна атрымаць выдатны вынік у сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве, а не правесці паўторную аперацыю праз 3-12 месяцаў.

Аналіз сайтаў многіх клінік і стаматалагічных форумаў паказаў адну трывожную тэндэнцыю: інфармацыя пра базальную імплантацыю часта падаецца як вырашэнне зубнога пытання ва ўсіх без выключэнняў выпадках. Гэта велізарная памылка! Для правядзення базальнай імплантацыі, як і для кожнага медыцынскага лячэння, павінны быць вызначаныя паказанні.

Асноўныя міфы пра базальную імплантацыю

Базальная імплантацыя падыйдзе кожнаму пацыенту, памер косткі няважны, можна ставіць імпланты нават на адсутную костку. Гэта самая пашыраная памылка пра базальную імплантацыю. У залежнасці ад методыкі імплантацыі доктару трэба правесці аналіз сітуацыі. Менавіта для гэтага мы і запытваем рэнтген-здымак і кампутарную тамаграфію сківічнага аддзела (3D). Калі памер косткі вельмі малы (да 5 мм), то мы зможам прапанаваць Вам альтэрнатыўную тэхналогію «ўсё на чатырох/шасці імплантах».

Фактар памеру касцявой тканіны вельмі важны для верхняй сківіцы, бо ў сілу фізіялагічных асаблівасцяў найбольш часта працэс атрафіі назіраецца менавіта на ёй. Пры такім раскладзе ў пацыента ёсць наступныя варыянты лячэння: імплантацыя «ўсё на 4/6», сінус-ліфтынг з імплантацыяй праз 3-12 месяцаў; сінус-ліфтынг і выраб здымных пратэзаў. Ніжняя сківіца ў 85-90% выпадкаў адразу прыдатная для правядзення базальной імплантацыі.
Важна памятаць, што ў свеце пакуль няма тэхналогій, што дазваляюць усталёўку імплантаў на вельмі малы памер косткі!

Базальную імплантацыю можна праводзіць пры замяшчэнні адзінкава адсутных зубоў. На жаль, гэта не так. У такім разе звяртаюцца да класічнага метаду (у два або тры этапы). Аднаэтапная імплантацыя будзе праведзена пры адсутнасці трох (радзей двух) і больш зубоў у шэрагу. Гэта звязана з тым, што патрабуецца раўнамернае размеркаванне нагрузкі на імпланты, а пры адзінкавых усталёўках гэта робіцца праблематычным.

«Базальная імплантацыя за 3 дні». Насамрэч, гэты тэзіс менш за ўсё адносіцца да імплантацыі, бо сам працэс усталёўкі імплантаў у залежнасці ад аб’ёму працы доўжыцца ад адной да трох гадзін. Тэрмін «базальная імплантацыя» трэба разглядаць не толькі як усталёўку імплантаў, але і як комплексны працэс з наступным пратэзаваннем. Хуткасць пратэзавання залежыць ад такіх фактараў як штат артапедаў у клініцы, іх прафесійны досвед; наяўнасць уласнай зубатэхнічнай лабараторыі і яе загружанасць. Звычайна, вядучыя клінікі маюць пацыентаў, што адбіваецца на загружанасці дактароў і зубных тэхнікаў. Калі пацыент звярнуўся за невялікім аб’ёмам паслуг (напрыклад, усталёўка трох імплантаў), то тэарэтычна вырашэнне пытання за тры дні магчыма. Калі ж імплантуюцца цалкам адна або дзве сківіцы, то менш чым за 5-7 дзён якасна выканаць працу немагчыма. «Імплантацыя за тры дні» — гэта лозунг рэкламшчыкаў, а не стаматолагаў.

Базальную імплантацыю можна зрабіць у кожнай клініцы. Правядзенне базальнай імплантацыі патрабуе стараннай падрыхтоўкі. Перадавыя клінікі, у тым ліку і Дэнтыстры, накіроўваюць сваіх спецыялістаў на навучальныя курсы або запрашаюць прызнаных дактароў для правядзення майстар-класаў. Пры пошуку стаматалагічных цэнтраў варта звяртаць увагу на досвед у правядзенні базальнай імплантацыі і кваліфікацыю хірургаў і артапедаў.

Дэнтыстры – дасведчаныя спецыялісты ў вобласці базальнай імплантацыі

Наша клініка першай у Беларусі (з 2008 г.) стала працаваць з імплантамі ROOTT. Усе дактары прайшлі шматразовыя курсы навучання і падвышэння кваліфікацыі. За дзесяць гадоў актыўнай практыкі базальнай імплантацыі мы напрацавалі велізарны досвед і можам прапанаваць вырашэнні ў самых складаных выпадках!

Чаму пратэзаванне выконваецца металапластыкавымі каронкамі?

Пратэзаванне металапластыкавымі (металаакрылавымі) каронкамі звязана з тым, што методыка базальнай імплантацыі патрабуе дасягнення імгненнай жавальнай нагрузкі. На працягу першага года з моманту ўсталёўкі імплантаў адбываецца іх інтэграцыя ў касцявую тканіну: імпланты могуць нязначна апускацца ўглыб косткі. Адпаведна, адбываецца змена і першаснага становішча каронак. Улічваючы фізічныя ўласцівасці акрылу, каронка набывае новае становішча без страты сваіх якасцяў. Наступная карэкцыя такога пратэза не выклікае аніякіх цяжкасцяў: пры прымерцы каркаса можна імгненна ўносіць змены ў працу проста ў кабінеце артапеда. Металакераміка ў сілу сваіх характарыстык не дазваляе праводзіць карэкцыю, бо пры малым механічным уплыве яна зколецца. Цягам пяці гадоў можна праводзіць рэпратэзаванне з металапластмасы на металакераміку.

Кошт базальнай імплантацыі ў Мінску

У Дэнтыстры Вы знойдзеце найбольш дэмакратычныя кошты на правядзенне базальнай імплантацыі:

Кошт лячэння
Імплантацыя аднага зуба «пад ключ» (імплант з каронкай, праца дактароў)800 BYN
Імплантацыя адной сківіцы «пад ключ» (8-10 імплантаў, 14 каронак, праца імплантолага, артапеда і зубнога тэхніка)5.800 BYN (кошт са зніжкамі!)
Імплантацыя абедзьвюх сківіц «пад ключ» (14-20 імплантаў, 28 каронак; праца імплантолага, артапеда і зубнога тэхніка)11.600 BYN (кошт са зніжкамі!)

Падрыхтоўка да імплантацыі

Перад імплантацыяй пацыент праходзіць абавязковае медыцынскае абследванне, якое пакажа сапраўдны стан арганізма і адсутнасць супрацьпаказанняў для аперацыі. За 7-10 дзён да імплантацыі трэба здаць наступныя аналізы:

1. Агульны аналіз крыві (разгорнуты з формулай);
2. Аналіз крыві на цукар і згусальнасць;
3. Аналіз крыві на маркеры гепатыту B і C;
4. Тэст на алергію да анэстэтыкаў (ультракаін, убістэзін, сканданэст) і металам (тытан, кобальт, хром, нікель) — толькі ў выпадку, калі ў мінулым у Вас былі алергічныя рэакцыі;
5. Аналіз крыві на ВІЧ/СНІД і пранцы;
6. Біяхімічны аналіз крыві – АСТ, АЛТ, мачавіна, крэатынін, білірубін, кальцый, натрый, фосфар.

Таксама трэба зрабіць ЭКГ сэрца і УГД шчытападобнай залозы. Пры парушэнні функцыі шчытападобнай залозы трэба атрымаць накірованне эндакрынолага і тэрапеўта (сямейнага доктара) пра адсутнасць супрацьпаказанняў да імплантацыі. Для УГД і ЭКГ дапушчаецца месячны тэрмін дзеяння.

Аналізы для імплантацыі (спампуйце ў pdf, раздрукуйце і перадайце адміністратару лабараторыі або медсястры)

Пры немагчымасці прайсці абследаванне ў сябе па месцы жыхарства мы зможам арганізаваць здачу аналізаў у Мінску за 1-2 дні да правядзення аперацыі на базе партнёрскай лабараторыі.

Арганізуем лячэнне без страты грошай і часу

Вы хочаце атрымаць максімальны вынік ад стаматалагічнага лячэння? Не жадаеце губляць свой час у чэргах? Тады наступная інфармацыя для Вас:

1. Звярніцеся да нас зручным спосабам: па электроннай пошце info@dentistry.by; тэлефоне +375 29 252 57 30, Telegram, Viber або WhatsApp +375 29 252 57 62, праз кансультацыйную форму ўнізе старонкі.

2. Апішыце сваю праблему і жаданы вынік.

3. Дашліце панарамны здымак або кампутарную тамаграфію (які від панарамнага здымка найлепшы, Вы можаце даведацца ў гэтым артыкуле. Тлумачэнні па тамаграфіі зроблены ніжэй).

4. Дачакайцеся адказу спецыяліста і абмяркуйце ўсе дэталі, што тычацца медыцынскай праблемы.

5. На працягу 1-2 працоўных дзён Вашы дадзеныя падрабязна вывучаць хірург-імплантолаг, артапед і тэрапеўт. У складаных выпадках мы падлучаем да кансіліуму сківічнага хірурга.

6. Па выніках разгляду мы паведамім Вам дэталёвы план лячэння з указаннем працягласці і кошту лячэння.

7. Абмяркуйце пажаданыя даты прыезду на лячэнне, а таксама ўсе асноўныя арганізацыйныя моманты (замова квіткоў, аналізы, тарыфныя планы па суправаджэнні). Націснуўшы на малюнак ніжэй, Вы зможаце прагледзець каталог самых папулярных кватэр у крокавай дасяжнасці ад клінікі:

Дзе зрабіць КТ? Якая тамаграфія лепш?

Для аналізу магчымасці правядзення базальнай імплантацыі разам з панарамным здымкам мы запытваем і дадзеныя кампутарнай тамаграфіі. Гэта звязана з неабходнасцю ацэнкі памеру касцявой тканіны сківіц, наяўнасці гаймарыту і кістаў.

Зручней зрабіць КТ у сябе па месцы жыхарства. Перадусім, дадзенае мерапрыемства засцеражэ Вас ад неспадзяваных наступстваў па прыездзе ў Мінск. Калі Вы не можаце знайсці клініку, дзе зрабіць тамаграфію, звярніцеся да нас па дапамогу.
Перад правядзеннем тамаграфіі просім абавязкова ўдакладніць у адміністратараў выкарыстоўваемую ў клініцы праграму. Справа ў тым, што некаторыя стаматалагічныя цэнтры выкарыстоўваюць неліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне. Пры працы з такімі праграмамі нашы дактары часта сутыкаюцца з праблемай адкрыцця і чытання дадзеных.

Каб мець гарантыі таго, што па адпраўленых дадзеных мы зможам прадаставіць поўны і аператыўны адказ цягам аднаго-двух працоўных дзён, рэкамендуем праводзіць абследаванне з выкарыстаннем адной з наступных праграм:
— Planmeca (Romexis);
— Galileos (Sirona);
— Icat Vision;
— EZ 3D.

Даручыце вырашэнне зубных праблем прафесіяналам Дэнтыстры!

ЗАМОВІЦЬ КАНСУЛЬТАЦЫЮ

КАК НАС НАЙТИ